Baisan, Aliaksandr Yasinski - Malitva L. - текст песни, слова, перевод, видео
Ознакомьтесь с текстом песни Baisan, Aliaksandr Yasinski - Malitva L.
Пачуй, Гасподзь, малітву ліберала,
Пакуль каменты шчэ закрытыя пад ёй,
Пакуль нясуць бензін і падаюць забралы,
І рэшткі смутку спакушае алкаголь.
Пачуй, Гасподзь, малітву ліберала,
Пакуль unmute націснуць сілы ёсць,
Пакуль душа жыве не па лякалах
І дараваць магу чужую злосць.
За пракурораў і нявінна вінаватых,
За змагароў і ціхароў ў адным радку,
За вату з вышыватай па вакзалах –
Адзін вагон на ўсіх, адзін мактуб.
За шлях кароткі ад прэс-клуба да прэс-хаты,
За кансерватараў і за элгэбэтэ,
За тых, хто па франтах матляецца заўзята,
Старых і маладых, нябачных і гэдэ.
За тых, хто цвердаруч накрэмзаў пастанову,
Куратару на лецішча хто падагнаў адкат,
За мовы ўсіх народаў і з кавай і нанова,
За ўнутраны Берлін і знешні Сталінград.
За ранішніх барыгаў, начных мянтоў-забойцаў
І п'яных і не вельмі, з баблом ці без надзей,
За ўсіх лаурэатаў ўсіх прэмій ўсіх гедройцаў,
Сяброў усіх саюзаў, паненак і блядзей.
Тых, хто чытае Тору, тых, хто кідае зігу.
«Дык як жа нам маліцца?» – спяваюць блазны тут.
І я, таксама блазан, і я, такі ж барыга,
Адзін гуманітарны ведаю маршрут.
За тых, хто лічыць долі, за тых, хто любіць грамы,
Я многа не прашу – без мукаў каб фінал,
За кожнага з тых двух, хто думае пра маму
Па розныя бакі ад аднаго ствала.
Пачуй, Гасподзь, малітву ліберала…
Последние
Популярные
BIFFGUYZ feat. Bodya - Этой ночью будет жарко
Basic Boy x Thomas Mraz x JEEMBO - Ты снимаешь кимано
babek mamedrzaev - Ты читаешь Библию, а я Коран
babek mamedrzaev - У любви нет наций
Случайные
Piosenka na Urodziny - Sto Lat , Sto Lat
Funeral For A Friend - Waterfront Dance Club
Влад Павлецов - Дворик в Балатово
