Macimora - Ракеты - текст песни, слова, перевод, видео
Ознакомьтесь с текстом песни Macimora - Ракеты
Зямлю абміналі каметы
Нібыта заклятае месца
А мы будавалі ракеты
Бо нам на зямлі стала цесна
Трывала трымалі планету
Абдоймы зямных гравітацый
А мы будавалі ракеты
Каб зрэшты ад іх адарвацца
А мы будавалі ракеты
І з промняў былі рыштаванні
Насуперак кепскім прыкметам
Зацята мы іх штукавалі
Мы люкі цікаўнасцю шклілі
Упэўнена грукалі клёпкі
Шасцерні падносіла кліа
Парэнчы віла каліёпа
А ў соплах насенне натхнення
Каб неба ўбралася ў мальвы
Барвовыя восеньскіх сненняў
І белыя сподзеваў маю
Між тым за няўгледжанай коскай
Найменшай з нязначных трагедый
Зямля аказалася плоскай
А мы будавалі ракеты
Гэй бэйбус
Кім ты хочаш стаць калі вырасцеш
Мо будаўніком
Каб раслі дамы наўсцяж
Помніш як ты падабраў шчаня
Ля таго двара
І пасля гуляў з ім у добрага доктара
Помніш ты хацеў стаць кіроўцам тралейбуса
Каб катаць бясплатна дарослых і бэйбусаў
Але ж летуценнік расце
Што ж то робіцца
Колькі можна ў зорнае неба таропіцца
З гэтым не сябруй ён блазан і хам
Што табе той тэлескоп лепей самакат
Ну-ка дзённік пакажы
Ці зрабіў ўрокі ўсе
Мо забыў як у мінулы раз асароміўся
Скуль мне ведаць дзе іх вучаць быць капітанамі
Не тлумі мне галаву бязглуздымі пытаннямі
Ды колькі б гэтых зор праз шклопакеты не кранаў ты
Усё адно такіх не бяруць у касманаўты
Дарослыя гульні ў космас
Дазвольце на старт ды дзе там
Зямля аказалася плоскай
А мы будавалі ракеты
Последние
dekma, UMSY, WARYKID - ДЕТСКИЕ ТРАВМЫ
Vegedream, Jok'Air, Marjinal - L'hiver dernier
Максим Аргасцев - С днём рождения, дорогая
Популярные
Miyagi X Эндшпиль ft. Amigo - Belive Me Tonight
Miyagi X Эндшпиль ft. Amigo - Be My Sky
MiyaGi Эндшпиль Вавилон - Вавилон
Miyagi, Эндшпиль Ft. Рем Дигга - I Got Love
Случайные
T-Pain Ft. Chris Brown - Best Love Song
Grailknights - When Good Turns Evil
